Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2022

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу турніру ў Цынцынаці

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу турніру ў Цынцынаці
Фота з архiва

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка  Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $2,5 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу беларуска, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў 1/8 фіналу амерыканскую тэнісістку Шэлбі Роджэрс, якая знаходзіцца на 30-й пазіцыі, - 6:4, 6:7 (2:7), 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 35 мінут. У барацьбе за выхад у паўфінал Сабаленка згуляе з кітаянкай Чжан Шуай (44-ы нумар сусветнага рэйтынгу).    

Учора ў матчы 1/16 фіналу Арына Сабаленка аказалася мацнейшай за расійскую тэнісістку Ганну Калінскую (69) - 6:3, 4:1.

У чвэрцьфінале парнага разраду беларуска Вікторыя Азаранка і Унс Джабір з Туніса ўступілі аўстралійска-амерыканскаму дуэту Элен Перэс / Ніколь Мелічар-Марцінес - 4:6, 6:7 (2:7).

Яшчэ ў адным матчы 1/4 фіналу беларуска Аляксандра Сасновіч і расіянка Кацярына Аляксандрава прайгралі амерыканска-нідэрландскаму тандэму Дэзірэ Краўчык / Дэмі Схюрс - 1:6, 3:6.

Спаборніцтвы ў Цынцынаці завершацца 21 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі