Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Сак 2017

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка намініравана на прэмію Heart Award

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка намініравана на прэмію Heart Award24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўключана ў чацвёрку прэтэндэнтаў на прэмію Heart Award па выніках першага раўнда матчаў Кубка Федэрацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У лютым у Мінску Арына Сабаленка праявіла сябе сапраўдным байцом у сваім дэбютным матчы Кубка Федэрацыі за зборную Беларусі супраць каманды Нідэрландаў. 18-гадовая мінчанка, якая займала тады 142-е месца ў сусветным рэйтынгу, на роўных змагалася з 24-й ракеткай планеты Кікі Бертэнс, уступіла галандцы ў напружаным трохсэтавым паядынку - 6:3, 6:7, 4:6. На наступны дзень Арына прынесла агульную перамогу зборнай Беларусі, абыграўшы больш вопытную галандскую тэнісістку Міхаэлу Крайчэк. Дзякуючы гэтаму поспеху беларускія тэнісісткі ўпершыню прабіліся ў паўфінал неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету і ў красавіку прымуць на корце "Чыжоўка-Арэны" вельмі моцную зборную Швейцарыі.

У складзе будучых саперніц таксама ёсць намінантка на Heart Award. Гэта лідар швейцарскай каманды 16-я ракетка свету Тымеа Бачынскі, якая ў чвэрцьфінальнай сустрэчы са зборнай Францыі (4:1) атрымала тры вікторыі: дзве ў адзіночных паядынках і адну ў пары з легендарнай Марцінай Хінгіс.

Акрамя Сабаленка і Бачынскі на ганаровы прыз прэтэндуюць Рэбека Шрамкава (Славакія) і Караліна Плішкава (Чэхія).

Галасаванне за намінантак Heart Award стартуе сёння на афіцыйным сайце Кубка Федэрацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі