Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2016

Беларуская лёгкаатлетка Таццяна Халадовіч заняла пятае месца на Алімпіядзе ў кіданні кап'я

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская лёгкаатлетка Таццяна Халадовіч заняла пятае месца ў фінальных лёгкаатлетычных спаборніцтвах па кіданні кап'я на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У лепшай з шасці фінальных спроб кап'ё Таццяны Халадовіч паляцела на 64 м 60 см. У вырашальным этапе спаборніцтваў беларуска выступіла мацней, чым у кваліфікацыі, дзе далёкасць яе кідка склала 63 м 78 см. Аднак ёй не ўдалося наблізіцца да рэзультата, з якім яна ў бягучым годзе першынствавала на чэмпіянаце Еўропы - 66 м 34 см. У канцы спаборніцтваў у Рыа кап'якідальніцам праявіць свае лепшыя якасці перашкодзіў дождж. Таццяна Халадовіч доўгі час трымалася ў тройцы мацнейшых, але не змагла захаваць гэтыя пазіцыі.

Першае месца на алімпійскім п'едэстале нечакана заняла харватка Сара Колак (66 м 18 см), другое - паўднёваафрыканка Сунет Фільюн (64 м 92 см), трэцяе - чэшка Барбара Шпотакава (64 м 80 см). Чацвёртай стала полька Марыя Андрэйчык (64 м 78 см). Такім чынам, ад месца ў тройцы прызёраў беларуску Таццяну Халадовіч аддзялілі 20 см.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс