Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Жнв 2016

Беларуская кап'якідальніца Таццяна Халадовіч выйшла ў фінал Алімпіяды з пятым рэзультатам

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Таццяна Халадовіч паспяхова пераадолела кваліфікацыю ў лёгкаатлетычных спаборніцтвах па кіданні кап'я на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Халадовіч з'яўляецца дзеючай чэмпіёнкай Еўропы ў гэтай дыстанцыі. Для выхаду ў алімпійскі фінал ёй дастаткова было адной спробы. З рэзультатам 63 м яна трапіла ў вырашальны раўнд. Беларуска пры першым жа выхадзе ў сектар адправіла снарад на 63 м 78 см і больш спроб не рабіла. У кваліфікацыі яна заняла агульнае 5-е месца. Лепшай у адборачных спаборніцтвах была полька Марыя Андрэйчык - 67 м 11 см.

Яшчэ адна беларуская спартсменка, дэбютантка Гульняў Таццяна Корж, кваліфікацыю не прайшла. Яна тройчы выходзіла ў сектар, рэзультат лепшай яе спробы - 56 м 16 см. Нягледзячы на тое, што Таццяна дэманстравала прагрэс у алімпійскіх рэзультатах, трапіць у лік 12 фіналістак турніру ёй не ўдалося. Розыгрыш узнагарод у кап'якідальніц пройдзе ў ноч з 18 на 19 жніўня па мінскім часе.

Без удзелу прадстаўніцы Беларусі Вольгі Сударавай пройдуць у Рыа фінальныя спаборніцтвы па скачках у даўжыню. Удзельніца чатырох Алімпіяд у кваліфікацыі заняла даволі далёкае ад 12 мацнейшых спартсменак 26-е месца. Рэзультат лепшай спробы Вольгі - 6 м 29 см (пры спадарожным ветры - 0,2 м/с). Лепшай у адборачным раўндзе ў скакух у даўжыню стала сербка Івана Шпанавіч (6 м 87 см). Кваліфікацыйны нарматыў для таго, каб трапіць у фінал (не менш як 6 м 75 см), выканалі толькі тры ўдзельніцы спаборніцтваў, а астатнія фіналісткі дабіраліся па рэзультаце. Каб трапіць у іх лік Вользе Сударавай не запіла 24 см далёкасці скачка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі