Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Сак 2023

Беларуская канькабежка Паліна Сівец стала чэмпіёнкай зімовых Гульняў "Дзеці Азіі"

Беларуская канькабежка Паліна Сівец стала чэмпіёнкай зімовых Гульняў
Фота НАК Беларусі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канькабежка Паліна Сівец прынесла Беларусі першае золата на другіх зімовых Міжнародных спартыўных гульнях "Дзеці Азіі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвер у кемераўскім Лядовым палацы "Кузбас" адбыліся спаборніцтвы па канькабежным спорце на дыстанцыі 3000 м. Лепшы вынік сярод дзяўчат паказала капітан беларускай каманды на Гульнях Паліна Сівец - 4 мін 30.72 сек, што стала новым рэкордам катка. Бліжэйшую з канкурэнтак беларуска апярэдзіла амаль на 15 сек. Гэты медаль стаў для Паліны ўжо другім на турніры, напярэдадні наша спартсменка выйграла серабро на дыстанцыі 1500 м. На трох тысячах сёння выступілі яшчэ тры беларускі: Эвеліна Канаплянік паказала 6-ы вынік, Дамініка Кухарчык - 13-я, Рына Вайцянкова - 25-я сярод больш як 30 удзельніц.

Акрамя таго, 2 сакавіка ў Кемераве юныя канькабежцы выявілі лепшых на дыстанцыі 1000 м. У спаборніцтвах дзяўчат Дамініка Кухарчык спынілася за крок ад п'едэстала, да бронзы беларусцы не хапіла ўсяго чвэрці секунды. Паліна Сівец стала 14-й, Эвеліна Канаплянік размясцілася следам за ёй, Кіра Ганчарык заняла 23-е месца. На тысячаметроўцы ў юнакоў беларусы Раман Чарняўскі і Фёдар Данілаў замкнулі дваццатку, Ягор Ганчанка паказаў 23-і час.

У заключны дзень спаборніцтваў па канькабежным спорце 3 сакавіка будуць разыграны медалі ў камандных спрынтах, а таксама ў гонках з масавым стартам. Пасля сямі дзён спаборніцтваў Гульняў "Дзеці Азіі" на рахунку спартсменаў з Беларусі 7 медалёў (1 залаты, 3 сярэбраныя і 3 бронзавыя).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі