Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліп 2017

Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заваявала дзве залатыя ўзнагароды ў Берліне

Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заваявала дзве залатыя ўзнагароды ў Берліне10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заваявала дзве залатыя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў катэгорыі "чэлендж", які завяршыўся ў Берліне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень турніру на гімнастычным дыване "Макс-Шмелінг-хале" прайшлі спаборніцтвы ў асобных відах. Адна з лідараў беларускай зборнай стала першай у выступленні са стужкай - 16,700 бала. На п'едэстал гонару падняліся таксама дзве расіянкі. Юлія Бравікова (16,600) заняла другое месца, а Кацярына Селязнёва (16,450) размясцілася на трэцім радку падагульняючага пратакола.

На рахунку Кацярыны Галкінай дзве бронзавыя ўзнагароды ў асобных відах: у практыкаваннях з мячом і булавамі. Як паведамлялася раней, беларуска заваявала таксама залатую ўзнагароду ў Берліне ў індывідуальным мнагабор'і.

Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заваявала дзве залатыя ўзнагароды ў БерлінеБеларуская каманда ў групавых практыкаваннях у складзе Настассі Рыбаковай, Марыі Кацяк, Ганны Гайдукевіч, Ганны Швайбы, Маргарыты Авадзінскай і Арыны Цыцылінай у кампазіцыі з пяццю абручамі заняла трэцяе месца (17,950 бала), уступіўшы камандам Украіны (18,500) і Расіі (18,700).

Наступным стартам для вядучых прадстаўнікоў мастацкай гімнастыкі стане этап Кубка свету, які з 4 па 6 жніўня пройдзе ў Мінску, у спартыўна-забаўляльным комплексе Club Falcon. Плануецца, што ў сталіцы выступяць і ўсе лідары зборнай Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі