Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Крс 2017

Беларуская гімнастка Кацярына Галкіна заваявала дзве ўзнагароды ў асобных практыкаваннях на КС у Італіі

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Кацярына Галкіна заваявала дзве ўзнагароды ў асобных практыкаваннях на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў італьянскім Пезара, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У практыкаванні з булавамі беларуская грацыя паказала другі рэзультат - 17,300 бала. Першае месца заняла прадстаўніца Расіі - Дзіна Аверына - 19,100 бала. Бронзавым прызёрам стала Лаура Зенг з ЗША - 16,900. Другая беларуска Аліна Гарнасько ў практыкаванні з булавамі заняла пятае месца. Няўдала гэты від склаўся для аднаго з лідараў сусветнага сезона расіянкі Аляксандры Салдатавай, якая завяршыла выступленне на шостым радку падагульняючага пратакола.

Кацярына Галкіна таксама паднялася на п'едэстал гонару ў практыкаванні з мячом, стаўшы бронзавым прызёрам - 17,850 бала. Першае і другое месцы занялі Дзіна Аверына (18,350 бала) і Аляксандра Салдатава (17,900 бала).

Як паведамлялася, на рахунку Кацярыны Галкінай у Пезара таксама бронзавая ўзнагарода ў індывідуальным мнагабор'і. Яна ўступіла толькі пераможцы Аляксандры Салдатавай і сярэбранаму прызёру Дзіне Аверынай.

У групавых практыкаваннях на этапе Кубка свету беларуская каманда не трапіла ў прызёры. У практыкаванні з пяццю абручамі нашы гімнасткі фінішавалі восьмыя, а за кампазіцыю з трыма мячамі і дзвюма скакалкамі беларускі атрымалі пятую суму балаў.

Наступныя этапы Кубка свету па мастацкай гімнастыцы адбудуцца ў Ташкенце з 19 па 24 красавіка і Баку з 26 красавіка па 1 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі