Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Снж 2015

Беларуская фотавыстаўка "Пушча. Лён. Прыгажунi" з поспехам праходзіць у Будапешце

23 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская фотавыстаўка "Пушча. Лён. Прыгажунi" з поспехам праходзіць у Будапешце, расказалі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Экспазіцыя фотамайстра Ірэны Гудзіеўскай арганізавана пасольствам Рэспублікі Беларусь у Венгрыі. Яе мэта - бліжэй азнаёміць венгерскіх прыхільнікаў мастацтва з беларускай культурай, традыцыямі. Як лічыць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі, у прадстаўленых фотаработах адлюстроўваецца цесная ўзаемасувязь непаўторнасці беларускай прыроды і жаночай прыгажосці.

Фотавыстаўка - частка арт-праекта "Зачараванне". Гераіні выстаўкі - прадстаўніцы беларускага агенцтва мадэлей "Студыя Тамара". Ірэна Гудзіеўская і дырэктар студыі Тамара Ганчарова, якія прысутнічалі на вернісажы, расказалі гасцям выстаўкі аб працэсе стварэння работ. Гэты працэс быў доўгім, паколькі фотасесіі праходзілі ў розныя поры года ў розных кутках Беларусі.

Арганізатары выстаўкі вырашылі зрабіць перадкалядны падарунак гасцям і жыхарам венгерскай сталіцы і прадоўжылі яе да Новага года, каб як мага большая колькасць людзей убачылі работы.

Пасольства Беларусі ў Венгрыі на пастаяннай аснове праводзіць розныя культурныя сустрэчы, каб больш знаёміць венграў з беларускай культурай. Як плануецца, у будучым такія мерапрыемствы, у ліку якіх і выстаўкі, будуць прадоўжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі