Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Лют 2020

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая заваявала серабро на турніры серыі "Вялікага шлема" ў Парыжы

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая заваявала серабро на турніры серыі
Марына Слуцкая. Фота з архіва

10 лютага, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Лідар нацыянальнай каманды Беларусі па дзюдо пераможца II Еўрапейскіх гульняў Марына Слуцкая (вагавая катэгорыя звыш 78 кг) заваявала сярэбраную ўзнагароду на турніры серыі "Вялікага шлема", які прайшоў у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска перамагла ў чатырох паядынках, але ў фінальнай схватцы ўступіла. Бронзавыя медалі заваявалі партугальская спартсменка Рашэль Нуньес і прадстаўніца Бразіліі Беатрыз Соўза.

Для беларускіх атлетаў цяпер пастаўлена мэта - зарабляць ачкі ў рэйтынг алімпійскай кваліфікацыі. Пакуль найбольшыя шанцы трапіць на Гульні-2020 у Дзмітрыя Шэршаня (66 кг), Мікіты Свірыда і Марыны Слуцкай.

Удзел у спаборніцтвах прынялі амаль 800 атлетаў са 122 краін свету.

У 2019 годзе на аналагічным турніры ў Парыжы беларусы не выступалі. Наступным стартам для беларускіх спартсменаў стане "Вялікі шлем" у Дзюсельдорфе, які пройдзе 21-23 лютага.

Прызавыя месцы на гэтых спаборніцтвах, этапах Гран-пры па дзюдо даюць спартсменам магчымасць набіраць ачкі ў адзіны сусветны рэйтынг-ліст. У далейшым іх колькасць, заробленая на турнірах рознага ўзроўню, вызначае пападанне на кантынентальныя чэмпіянаты, чэмпіянаты свету і Алімпійскія гульні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі