Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Май 2015

Беларуская дэлегацыя заваявала 14 узнагарод на Дзясятых адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў - удзельніц СНД

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя заваявала 14 узнагарод на Дзясятых адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў - удзельніц СНД, якія праходзяць пад дэвізам "На славу Вялікай Перамогі" з 1 па 6 мая ў горадзе Арол (Расія). Аб гэтым БЕЛТА паведаміла кіраўніцтва дэлегацыі Беларусі.

У беларускай каманды шэсць залатых медалёў, якія дасталіся Настассі Храпіцкай у намінацыі "акадэмічныя спевы", Лізавеце Кейзеравай у малодшай узроставай катэгорыі намінацыі "баян/акардэон", Дзянісу Лабкову ў старшай узроставай катэгорыі намінацыі "баян/акардэон", Дзмітрыю Калацілу ў намінацыі "народныя інструменты" па цымбалах, Настассі Люцько ў намінацыі "народныя промыслы і рамёствы" і танцавальнаму калектыву "M.Y.D.C." у намінацыі "сучасны танец".

У скарбонцы каманды таксама чатыры сярэбраныя ўзнагароды. Іх заваявалі Радаслава Мацко ў намінацыі "выяўленчае мастацтва", Настасся Гулай у намінацыі "фартэпіяна", Алена Клімовіч у намінацыі "цырк на сцэне", Яна Няклюдава ў намінацыі "эстрадныя спевы".

Бронзавых медалёў удастоены Ангеліна Кабановіч у намінацыі "выяўленчае мастацтва", Ян Супаненка ў намінацыі "фартэпіяна", Паліна Склярава ў намінацыі "скрыпка", Таццяна Русак у намінацыі "народныя спевы".

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшло 50 чалавек. За ўзнагароды творчага спаборніцтва ад Беларусі спаборнічалі навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Прадстаўнікі моладзі прадэманстравалі сваё майстэрства ў 13 намінацыях.

Адкрытыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў - удзельніц СНД - гэта адзіны ў свеце творчы форум, які аб'ядноўвае ўсе віды мастацтва - ад класічнага да сучаснага. Прымаць удзел у спаборніцтвах могуць дзеячы мастацтваў ад 10 да 25 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі