Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Стд 2015

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у адкрыцці XII зімовага юнацкага Еўрапейскага фестывалю

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аўстрыйскім гарадку Чагус адбылося адкрыццё XII зімовага юнацкага Еўрапейскага фестывалю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел і беларуская дэлегацыя. Дзяржаўны сцяг Беларусі ў час парада нёс капітан каманды біятланіст Мікалай Пасашнічэнка, выхаванец наваполацкай школы біятлона. З трыбуны юную алімпійскую зборную віталі памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях развіцця фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў і генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Анатоль Котаў.

У час адкрыцця фестывалю быў запалены алімпійскі агонь, дастаўлены на стадыён са сталіцы Грэцыі Афін. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр і наследны прынц княства Ліхтэнштэйн Алаіз Філіп Марыя.

Сёння адбудуцца першыя спаборніцтвы. Будучыя зоркі сусветнага спорту вызначаць мацнейшых у лыжных гонках, фігурным катанні і гарналыжным спорце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі