У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Жнв 2017

Беларуская бягуха Аліна Талай заняла другое месца на міжнародным турніры ў Польшчы

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская бягуха Аліна Талай заняла другое месца ў бегу на 100 м з бар'ерамі на міжнародным турніры Мемарыял Камілы Скалімоўскай, які адбыўся ў Варшаве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спрынтарскую дыстанцыю беларуска прабегла за 12,90 сек. Як паведамлялася, на чэмпіянаце свету, які завяршыўся раней у Лондане, у фінале на 100 м з бар'ерамі яна паказала рэзультат 12,81 сек і размясцілася на шостай пазіцыі.

Пераможцай забегу ў сталіцы Польшчы стала Шарыка Нелвіс з ЗША - 12,65 сек. Бронзавы медаль заваявала Караліна Калечак з Польшчы - 13,26 сек. Прызёр чэмпіянату свету Памэла Дуткевіч з Германіі, якая з'яўлялася адным з фаварытаў, фінішаваць не змагла.

Беларуска Алёна Дубіцкая на гэтым жа турніры ў Варшаве перамагла ў сектары для штурхання ядра. Яе рэзультат - 17,90 см. Тыдзень таму на чэмпіянаце свету яна не змагла пераадолець кваліфікацыйны бар'ер, штурхнуўшы снарад на Алімпійскім стадыёне ў Лондане на 17 м 68 см.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс