Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2017

Беларуская бягуха Аліна Талай правяла першы старт у сезоне і заняла другое месца ў Дзюсельдорфе

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская бягуха Аліна Талай правяла першы старт у сезоне і заняла другое месца на міжнародным турніры ў закрытых памяшканнях у Дзюсельдорфе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале ў бегу на 60 м з бар'ерамі Аліна Талай паказала рэзультат 7,95 сек. і перасякла фінішную лінію адначасова з Сіндзі Роледэр з Германіі. Пераможцу вызначыў толькі фотафініш, па рэзультатах якога беларуска была ўдастоена сярэбранай узнагароды. "Саперніцтва з Роледэр становіцца ўжо традыцыяй. Адначасова фінішавалі з немкай, але я другая. У любым выпадку вельмі рада выступленню ў пачатку сезона, мне ўсё спадабалася", - адзначыла Аліна Талай.

Бронзавым прызёрам стала яшчэ адна немка Памэла Дуткевіч (7,99 сек.). Другая прадстаўніца Беларусі Эльвіра Герман у фінальны забег не прабілася, паказаўшы ў кваліфікацыі рэзультат - 8,28 сек. (12 месца).

У бегу на 800 м выступіла Марына Арзамасава, якая заняла чацвёртае месца - 2 мін. 03,10 сек. Выйграла забег Ёана Ёзвік з Польшчы - 2 мін. 00,91 сек. Селіна Бюшэль са Швейцарыі завяршыла выступленне другой - 2 мін. 02, 52 сек., Аніта Хінрыксдотыр з Ісландыі заняла трэцяе месца - 2 мін. 02,64 сек.

Наступным вялікім стартам для беларускіх лёгкаатлетаў стане турнір у Карлсруэ 4 лютага, а ўбачыць многіх вядучых спартсменаў каралевы спорту можна будзе з 17 па 19 лютага на чэмпіянаце Беларусі ў магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі