Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Жнв 2015

Беларуская асацыяцыя гольфа прынята ў Сусветную федэрацыю спартыўнага міні-гольфа

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская асацыяцыя гольфа на чарговай канферэнцыі ў фінскім Лахты афіцыйна прызнана Сусветнай федэрацыяй спартыўнага міні-гольфа (WMF) у якасці адзінай арганізацыі, якая мае паўнамоцтвы па прадстаўленні развіцця міні-гольфа, правядзенні нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў на тэрыторыі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Для масавасці і папулярызацыі гольфа ў Беларусі неабходна комплекснае развіццё інфраструктуры, якая ўяўляе сабой уладкаванне спецыялізаваных палёў і пляцовак для гульні ў міні-гольф, таму прызнанне Сусветнай федэрацыяй спартыўнага міні-гольфа, якая гатова дапамагчы ў развіцці гэтага віду спорту, мае для нашай асацыяцыі важнае значэнне", - адзначыў старшыня Беларускай асацыяцыі гольфа Уладзімір Дражын.

Асацыяцыя ў цесным узаемадзеянні з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання плануе стварыць паўнацэнную сістэму развіцця масавага гольфа з далучэннем да гэтага віду спорту шырокіх слаёў насельніцтва, навучаннем дзяцей гульні ў гольф, падрыхтоўкай беларускіх спартсменаў высокай кваліфікацыі, здольных паспяхова выступаць на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі першага віцэ-прэзідэнта НАК Максіма Рыжанкова, генеральнага сакратара Анатоля Котава з прэзідэнтам федэрацыі гольфа Літвы Раландасам Давідайцісам.

"Для Беларусі гольф - новы від спорту, але з таго моманту, як федэрацыю ўзначаліў Уладзімір Дражын, спадзяюся, складзецца сістэма падрыхтоўкі, стане больш людзей, якія будуць займацца гэтым відам спорту", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Як адзначыў Уладзімір Дражын, наступным крокам у развіцці віду спорту стане прызнанне Беларускай асацыяцыі гольфа Еўрапейскай федэрацыяй, што павінна адбыцца ў лістападзе бягучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі