Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Крс 2017

Беларуская 8-гадовая балерына Вера Шпакоўская стала пятай сярод лепшых юных танцоўшчыц свету

Беларуская 8-гадовая балерына Вера Шпакоўская стала пятай сярод лепшых юных танцоўшчыц свету17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская васьмігадовая балерына Вера Шпакоўская стала пятай сярод 12 лепшых танцоўшчыц свету ва ўзроставай катэгорыі 9-12 гадоў. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА заслужаная артыстка Беларусі Марына Вежнавец, кіраўнік балетнай школы, дзе Вера займаецца з трохгадовага ўзросту.

Вера стала самай юнай удзельніцай міжнароднага конкурсу Youth America Grand Prix (YAGP) у гэтай узроставай катэгорыі. Арганізатары прэстыжнага конкурсу дапусцілі дзяўчынку да ўдзелу ў парадку выключэння дзякуючы высокаму ўзроўню падрыхтоўкі беларускі.

Беларуская 8-гадовая балерына Вера Шпакоўская стала пятай сярод лепшых юных танцоўшчыц светуЯк расказала заслужаная артыстка, у паўфінале конкурсу ў Францыі Вера Шпакоўская і яшчэ адна выхаванка Балетнай школы Марыны Вежнавец дзевяцігадовая Настасся Ярмаш былі адабраны для выступлення ў фінале конкурсу ў Нью-Ёрку. Фінал праходзіў з 7 па 14 красавіка. Прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню, прадстаўнікі вядучых балетных школ свету ацэньвалі юных артыстаў на майстар-класах, выкананне імі класічнага і сучаснага танца. Вынікі спаборніцтваў становяцца вядомы, калі зводзяцца ацэнкі ўсіх членаў журы. Сёння інфармацыя аб выніках удзелу ў конкурсе была апублікавана.

Беларуская 8-гадовая балерына Вера Шпакоўская стала пятай сярод лепшых юных танцоўшчыц светуПа прызнанні Марыны Вежнавец, яна не чакала такога высокага рэзультату, бо Вера і Настасся спаборнічалі са старэйшымі дзяўчынкамі. Большасць удзельніц былі ва ўзросце 11 гадоў. Тым не менш, узровень майстэрства юных беларусак аказаўся такім высокім, што дазволіў Веры Шпакоўскай набраць 95 балаў, а Настассі Ярмаш - 92. Педагог вельмі задаволена рэзультатам выхаванак, таму што атрымаць ацэнку вышэй за 90 балаў на гэтым конкурсе вельмі складана, а ўсяго ў групе спаборнічалі 112 юных танцоўшчыц.

заслужаная артыстка Беларусі Марына ВежнавецУзнагародай Веры Шпакоўскай стала запрашэнне на бясплатную стажыроўку летам у Партугалію, балетная школа якой прызнана на конкурсе Youth America Grand Prix у гэтым годзе мацнейшай. "Мы ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе ўпершыню, але змаглі заявіць аб сабе. І мне хацелася б, каб беларуская школа балета праз некалькі гадоў змагла атрымаць тытул мацнейшай, а для гэтага неабходна прадставіць артыстаў ва ўсіх намінацыях і атрымаць самыя высокія рэзультаты", - падзялілася амбіцыйнымі планамі Марына Вежнавец.

Беларуская балерына Вера Шпакоўская ў час падрыхтоўкі да спектакля "Спячая прыгажуня"Пакуль жа выхаванцы першай беларускай балетнай школы для дзяцей рыхтуюцца да паказу спектакля "Спячая прыгажуня" ў Вільнюсе, а пазней - двух спектакляў у Мінску. Пасля летняга лагера юныя беларускія танцоўшчыкі прадэманструюць сваё майстэрства на конкурсе ў Сеуле, куды атрымалі запрашэнне.

Youth America Grand Prix - адзін з самых аўтарытэтных конкурсаў у свеце, у якім удзельнічаюць вучні балетных школ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі