У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Лют 2018

Беларускай біятланістцы Дар'і Домрачавай уручаны сярэбраны алімпійскі медаль

18 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларускай біятланістцы Дар'і Домрачавай уручаны сярэбраны алімпійскі медаль, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонію ўзнагароджання правялі прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Данка Бартакава і прадстаўнік Міжнароднага саюза біятланістаў Клаус Ляйстнер, якія павіншавалі ўсіх прызёраў спаборніцтваў у жаночым мас-старце.

"Учора пасля вяртання з біятлоннага стадыёна мяне з цеплынёй павіншавала ў алімпійскай вёсцы беларуская каманда, - падкрэсліла Дар'я Домрачава. - Атрымала віншаванні з Мінска, усім дзякуй за цёплыя словы. Гэты поспех дарагога каштуе".

На думку біятланісткі, кожная цырымонія ўзнагароджання на Алімпіядах унікальная. "У Ванкуверы я ўпершыню паднялася на п'едэстал гонару, заваяваўшы бронзавую ўзнагароду. У Сочы гэта быў супертрыумф. Алімпійскім гульням у Пхёнчхане, на мой погляд, падыходзіць азначэнне: пераадоленне. Давялося змагацца і з прыродай, і з саперніцамі. Гэты сярэбраны медаль і тым значны, што даўся такой дарагой цаной", - адзначыла Дар'я Домрачава.

Спартсменка таксама расказала, як яе павіншавалі ў сям'і. "Усе мае блізкія вельмі рады гэтаму поспеху. Усе яны знаходзіліся ў такім жа напружанні, што і я, калі не атрымлівалася выйграць узнагароду. Такое пачуццё, што мая сям'я выходзіла на старт са мной, сярэбраная ўзнагарода, можна сказаць, праца калектыўная. Усе вельмі перажывалі. Рада была ўбачыць і сваю дачку, яна цяпер з бабуляй, пагутарылі ў скайпе. Ксенія ўжо добра гаворыць "мама", - расказала лідар беларускай каманды па біятлоне.

Дар'я Домрачава 17 лютага ў бліскучым стылі заваявала сярэбраную ўзнагароду Алімпіяды-2018, апярэдзіўшы нарвежку Цірыль Экхаф. Чэмпіёнкай у мас-старце стала Настасся Кузьміна са Славакіі. Яшчэ адна беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, не дапусціўшы ніводнага промаху, была блізка да свайго другога алімпійскага медаля, але ў выніку апынулася на сёмым месцы.

У алімпійскай калекцыі ўзнагарод Дар'і Домрачавай сярэбраны медаль стаў пятым. Яна тройчы станавілася алімпійскай чэмпіёнкай у Сочы ў 2014 годзе і заваявала бронзавую ўзнагароду ў Ванкуверы ў 2010-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс