Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Ліс 2019

Беларускага Дзеда Мароза назвалі самым папулярным у СНД і Грузіі

Беларускага Дзеда Мароза назвалі самым папулярным у СНД і Грузіі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Дзед Мароз узначальвае рэйтынг самых папулярных Дзядоў Марозаў у краінах СНД і Грузіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя турыстычнага партала ТурСтат.

У першую дзясятку зімовых чараўнікоў краін СНД, папулярных у турыстаў і мясцовых жыхароў, увайшлі таксама Аяз Ата ў Казахстане, Шахта Баба ў Азербайджане, Каханд Папа ў Арменіі, Карбоба ва Узбекістане, Мош Крэчун у Малдове, Аяз Ата ў Кыргызстане, Бабаі Барфі ў Таджыкістане, Аяз Баба ў Туркменістане і Таўліс Папа ў Грузіі.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці рэзідэнцый Дзядоў Марозаў.

Беларускі Дзед Мароз сустракае гасцей у сваёй рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы. Сядзіба беларускага Дзеда Мароза - самы вядомы турыстычны брэнд краіны. Штогод яе наведваюць амаль 150 тыс. чалавек. Сядзіба займае амаль 15 га, акрамя хаты Дзеда Мароза тут ёсць церам Снягурачкі, Чароўны Млын, паляна Дванаццаці месяцаў, алея знакаў усходняга календара.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі