Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Врс 2018

Беларуска заваявала Гран-пры конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні ў Растове-на-Доне

Беларуска заваявала Гран-пры конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні ў Растове-на-Доне

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салістка Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі лаўрэат розных музычных конкурсаў Кацярына Лазука з Мінска заваявала Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні ў Растове-на-Доне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Фота БРСМ

Кацярына Лазука ў 2006 годзе скончыла музычную школу па класе баяна, у 2015 годзе - Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, у гэтым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў на факультэт музычнага мастацтва.

Пакарыць журы конкурсу змаглі яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі: другое месца - у Арыны Кудраўцавай з Маладзечна, трэцяе - у Златы Ларчанка з вёскі Станькава Мінскай вобласці.

Міжнародны конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні - ключавая падзея XIII фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" ў Растове-на-Доне. На гэты раз у ім прынялі ўдзел больш за 20 маладых вакалістаў, якія прайшлі нацыянальныя адборы ў Беларусі і Расіі. За права прадстаўляць краіну на гэтым прэстыжным песенным конкурсе змагаліся 300 маладых людзей з усіх рэгіёнаў, але толькі дзевяць самых таленавітых вакалістаў паехалі ў Растоў-на-Доне.

Фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" ў Растове-на-Доне праводзіцца для выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, стварэння адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы, умацавання дружбы моладзі Беларусі і Расіі, распаўсюджвання лепшых ідэй у галіне сучаснага маладзёжнага руху і развіцця супрацоўніцтва паміж маладзёжнымі аб'яднаннямі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі