Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Крс 2017

Беларуска Вольга Гаварцова перамагла на турніры ў ЗША, Аляксандра Сасновіч увайшла ў топ-100 рэйтынгу WTA

Беларуска Вольга Гаварцова перамагла на турніры ў ЗША, Аляксандра Сасновіч увайшла ў топ-100 рэйтынгу WTA17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова стала пераможцай турніру ў амерыканскім Індыян Харбар Біч (прызавы фонд - $80 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку Вольга Гаварцова перамагла прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву - 6:3, 4:6, 6:3. Дзякуючы гэтаму поспеху Вольга Гаварцова паднялася з 190-га на 147-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, якая дайшла да паўфіналу прэстыжнага турніру ў швейцарскім Білі, увайшла ў першую сотню сусветнага рэйтынгу, падняўшыся з 108-й на 96-ю пазіцыю. Палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA яшчэ дзве беларускія тэнісісткі - Арына Сабаленка займае цяпер 125-е месца, Вера Лапко знаходзіцца на 241-м радку.

У бліжэйшыя выхадныя дні беларускія тэнісісткі прымуць удзел у паўфінальным матчы Кубка Федэрацыі супраць каманды Швейцарыі, які пройдзе на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі