Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2017

Беларуска ўвайшла ў лік лепшых фатографаў-партрэтыстаў па версіі Sony World Photography Awards

Беларуска ўвайшла ў лік лепшых фатографаў-партрэтыстаў па версіі Sony World Photography Awards28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска ўвайшла ў лік 50 лепшых фатографаў-партрэтыстаў па версіі Sony World Photography Awards 2017, паведамляе БЕЛТА.

Вынікі аднаго з буйнейшых сусветных конкурсаў фатаграфіі апублікаваны 28 лютага. У ім прынялі ўдзел мастакі са 183 краін свету і 105 692 фатаграфіі. Работы адбіраліся ў намінацыях: "Архітэктура", "Культура", "Калаж", "Рух", "Прырода", "Партрэт", "Нацюрморт", "Стрыт-фатаграфія", "Падарожжы", "Дзікае жыццё".

У катэгорыі "Партрэт" адной з 50 лепшых стала фатограф з Мінска Таццяна Цыганова. Фотапартрэт дачкі Таццяны не застаўся незаўважаным.

Як расказала Таццяна Цыганова, яна займаецца партрэтнай фатаграфіяй і з'яўляецца пераможцай шматлікіх міжнародных конкурсаў. На фотаконкурсе Sony World Photography Awards Таццяна стала commended photographer - рэкамендаваным фатографам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі