Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Май 2018

Беларуска Ірына Курачкіна заваявала залаты медаль на ЧЕ па барацьбе ў Расіі

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ірына Курачкіна заваявала залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў расійскім Каспійску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У катэгорыі да 55 кг бабруйчанка была мацнейшая за расіянку Марыю Гураву, саперніцу з Чэхіі Ленку Гочкаву. У паўфінале беларуска адолела Эвеліну Георгіеву Нікалаву з Балгарыі. Ва ўпартым процістаянні ў фінале Ірына Курачкіна перамагла Раксану Марту Засіну з Польшчы.

Залаты медаль Ірыны Курачкінай - другі ў зборнай Беларусі па барацьбе на турніры ў Каспійску. Днём раней Віктар Сасуноўскі ў катэгорыі да 82 кг стаў сярэбраным прызёрам сярод барцоў грэка-рымскага стылю.

Ірына Курачкіна - адна з самых тытулаваных у жаночай камандзе. У 2017-м яна заняла першае месца на маладзёжным чэмпіянаце Еўропе, а ў 2016-м у Рызе заваявала сярэбраную ўзнагароду дарослага кантынентальнага форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі