7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прадаўжаюцца спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў рамках ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У трэці дзень спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы дзяўчаты разыгрывалі медалі ў скачках з шастом. Бронзавы медаль у гэтай дысцыпліне заваявала беларуска Руслана Моцар, якая ўзяла планку 3,40 м. Першае месца заняла расіянка Ірына Мартышова (3,65 м), яе суайчынніца Аліна Узун - другая (3,60 м). Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Мілана Дудава засталася чацвёртай.
7 жніўня стадыён "Дынама" прыме яшчэ два фіналы спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы на ІІ Гульнях краін СНД.