Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Aug 2017

Беларуска перамагла ў ваенна-спартыўным конкурсе "Атлет"

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваеннаслужачая з Беларусі перамагла ў ваенна-спартыўным конкурсе "Атлет", які праходзіць у рамках спаборніцтваў "Воін Садружнасці". Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Абсалютным лідарам сярод жанчын-ваеннаслужачых стала прадстаўніца Узброеных Сіл Беларусі яфрэйтар Ганна Кавалеўская. У ваенна-спартыўным конкурсе "Атлет", які праходзіць у рамках спаборніцтваў "Воін Садружнасці", яна заваявала першае месца", - гаворыцца ў паведамленні.

Другое месца ў малодшага сяржанта Ліліі Даўтавай з Расіі. Бронза ў скарбонцы малодшага сяржанта Людмілы Губаравай з Казахстана.

Самым лоўкім і вынослівым сярод мужчын быў прызнаны старшы сяржант Асхат Байдуалетаў з Казахстана, другое месца ў старшага сяржанта Сяргея Чарнова з Беларусі. Замкнуў тройку прызёраў расійскі ваеннаслужачы малодшы сяржант Дзмітрый Аклеўкін.

Паводле слоў фіналістаў, "Атлет" - самае цяжкае з конкурсных выпрабаванняў. У ходзе яго ваеннаслужачыя спаборнічалі ў хуткасці, лоўкасці, сіле і вынослівасці. Конкурс арганізуецца і праводзіцца ў выглядзе спаборніцтваў па мнагабор'і ваенна-спартыўнага комплексу, у праграму якіх уваходзяць бег на розныя дыстанцыі, падцягванне на перакладзіне, пераадоленне паласы перашкод, кіданне гранаты на далёкасць, згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы за хвіліну.

Міжнародны конкурс "Воін Садружнасці" праводзіцца штогод з 2009 года. На тэрыторыі Беларусі ён праходзіць ужо другі раз. Першы раз краіна прымала яго ў 2014 годзе. Спаборніцтвы праводзяцца з 29 ліпеня па 5 жніўня на базе 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Драматычнага тэатра Беларускай Арміі. У конкурсе прымаюць удзел ваеннаслужачыя узброеных сіл Беларусі, Расіі, Арменіі і Казахстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі