У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Сак 2014

Беларуска Меліціна Станюта заваявала бронзавую ўзнагароду на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На міжнародным турніры серыі Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Маскве ў актыве беларускіх грацый усяго адна ўзнагарода, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бронзавы медаль у практыкаваннях з мячом заваявала лідар зборнай Беларусі Меліціна Станюта, якая набрала 17 733 балы. Лепшымі ў гэтай намінацыі былі расійскія спартсменкі - залаты медаль у Маргарыты Мамун (19 233), а сярэбраны дастаўся Марыі Цітовай (17 800).

У астатніх дысцыплінах расіянкі не дазволілі саперніцам заняць лідзіруючыя пазіцыі: у практыкаваннях з мячом Меліціна Станюта заняла 5-е месца, з абручом была толькі 8-й, а ў суме мнагабор'я аказалася на 7-й пазіцыі.

На этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы ў амерыканскім Грынсбара беларус Андрэй Ліхавіцкі заняў 6-е месца. У агульным заліку Кубка свету ён займае 3-е месца, набраўшы 75 ачкоў. Наперадзе ўкраінскі гімнаст Алег Вярняеў (100), а другім ідзе прадстаўнік Вялікабрытаніі Даніэль Пурвіс (85). Заключны кубкавы этап пройдзе 5 красавіка ў Токіа.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску