Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Nov 2016

Беларуска Марыя Магільная перамагла на дзіцячым музычным фестывалі ў Сербіі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юная беларуска Марыя Магільная перамагла на Х Міжнародным дзіцячым музычным фестывалі ў Сербіі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Сербіі.

У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 краін - Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Ізраіля, Латвіі, Мальты, Македоніі, Расіі, Сербіі, Славеніі, Харватыі, Чарнагорыі. Юная выканаўца з Магілёва Марыя Магільная стала ўладальніцай Гран-пры Х Міжнароднага дзіцячага музычнага фестывалю, які завяршыўся 21 лістапада гала-канцэртам у горадзе Нові-Сад.

Беларусь у Сербіі прадстаўлялі таксама дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі фестываляў (WAF) Аляксандр Сідарэнка (старшыня журы) і кіраўнік эстраднай студыі "Наталі" (Мінск), кампазітар, прадзюсар, член WAF Наталля Скопец (член журы).

На закрыцці фестывалю прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры аўтаномнага края Ваяводзіна і пасольства Беларусі ў Сербіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі