Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Сак 2023

Беларуска Юлія Апанасовіч выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па боксе

Беларуска Юлія Апанасовіч выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па боксе
Фота Unsplash

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Індыі Нью-Дэлі прадаўжаецца 13-ы чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ранішняй сесіі пятага дня спаборніцтваў свой другі паядынак на турніры правяла наша Юлія Апанасовіч, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 52 кг. На стадыі адной восьмай фіналу беларуска перамагла прадстаўніцу Узбекістана Ферузу Казакову. У першым раўндзе Юлія была мацнейшай за румынку Аляксандру Георге. Далей нашу спартсменку чакае чвэрцьфінал, які пройдзе 22 сакавіка: саперніцай Апанасовіч стане Кэтрын Стэрлінг з Гаіці.

Напярэдадні барацьбу за медалі чэмпіянату свету завяршылі беларускі Арына Данільчык і Яна Бурым. У першым раўндзе турніру ў катэгорыі да 66 кг Данільчык прайграла расіянцы Азаліі Аміневай, а Бурым на старце спаборніцтваў у вазе да 52 кг уступіла Каралін дэ Алмейдзе з Бразіліі.

У вячэрняй сесіі панядзелка другі раз на рынг індыйскага сусветнага першынства выйдзе наша Аліна Вебер. За праходжанне ў чвэрцьфінал у вагавой катэгорыі да 75 кг беларуска паспрачаецца з францужанкай Давінай Мішэль.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі