Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Dec 2021

Беларуска Ганна Сола выйграла спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне

Беларуска Ганна Сола выйграла спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне
Фота belarusbiathlon

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ганна Сола стала пераможцай спрынтарскай гонкі на 3-м этапе Кубка свету, які сёння стартаваў у аўстрыйскім Хохфільцэне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ганна Сола стартавала 17-й і выдатна прайшла дыстанцыю працягласцю 7,5 км, не дапусціўшы ні аднаго промаху на двух агнявых рубяжах. Рэзультат пераможцы - 20 мін 44,4 сек. Для 25-гадовай беларускі гэта першая перамога ў кар'еры на этапах Кубка свету. На старце цяперашняга сезона Ганна Сола ўпершыню паднялася на п'едэстал кубкавых этапаў, стаўшы трэцяй у спрынце на этапе ў шведскім Эстэрсундзе. Пасля сённяшняй перамогі Ганна Сола сказала, што ёй не верыцца, што ўдалося дабіцца такога поспеху, і шчасце перапаўняе яе.

Другое месца ў жаночым спрынце заняла францужанка Жусцін Брэза-Бушэ (+46,2 сек; 2 промахі), трэцяй фінішавала нарвежка Мартэ-Олсбю Ройселанд (+50,3 сек; 0).

Астатнія беларускія біятланісткі сёння занялі наступныя пазіцыі: 8 - Дзінара Алімбекава (+1 мін 08,0; 1), 44 - Ірына Лешчанка (+2 мін 21,2; 3), 85 - Алена Кручынкіна (+3 мін 27,8; 4), 95 - Ірына Кручынкіна (+3 мін 48,9; 5).

У сённяшнім мужчынскім спрынце беларус Антон Смольскі стаў бронзавым прызёрам.

Заўтра адбудзецца мужчынская гонка праследавання на 12,5 км і жаночая эстафета 4х6 км.

На старце цяперашняга кубкавага сезона ў швецкім Эстэрсундзе беларускія біятланісткі ўжо двойчы падымаліся на п'едэстал гонару. Спачатку Ганна Сола заняла 3-е месца ў спрынтарскай гонцы, а потым жаночая каманда ў складзе Ірыны Лешчанка, Дзінары Алімбекавай, Ганны Солы і Алены Кручынкінай стала другой у эстафеце. Акрамя таго, Дзінара Алімбекава двойчы была 4-й у індывідуальнай гонцы на 15 км і спрынце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі