Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Сак 2021

Беларуска Ганна Гуськова кваліфікавалася ў фінал ЧС па лыжнай акрабатыцы ў Казахстане

Беларуска Ганна Гуськова кваліфікавалася ў фінал ЧС па лыжнай акрабатыцы ў Казахстане

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова кваліфікавалася ў фінал чэмпіянату свету па лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Чымбулаку (Казахстан), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пропускам у гэту стадыю планетарнага форуму для яе стала ацэнка 80,04 бала. Гэта прамежкавае 12-е месца. Алімпійская чэмпіёнка Гульняў-2018 будзе адкрываць наступную стадыю спаборніцтваў.

Лідзіруючую тройку ў стартах жанчын па выніках першага патоку кваліфікацыі склалі аўстралійка Даніэль Скот - 93,76 бала, расіянка Любоў Нікіціна - 92,35, яшчэ адна аўстралійка Лора Піл - 89,53. У другім патоку лепшыя рэзультаты ў немкі Эмы Вайс - 82,21, Меган Смолхаўз з ЗША - 81,9, украінкі Настассі Навасад - 81,9.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі