Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Ліп 2022

Беларуска Арына Сабаленка засталася на 6-м месцы рэйтынгу WTA

Беларуска Арына Сабаленка засталася на 6-м месцы рэйтынгу WTA
Фота з архiва

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на 6-м радку абноўленага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні лепшая беларуская тэнісістка не гуляла і ў яе актыве засталося 3267 ачкоў. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка па-ранейшаму знаходзіцца на 20-й пазіцыі (2016 ачкоў). Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч вярнулася на 35-е месца (1311). Сёння Сасновіч стартуе на турніры катэгорыі WTA-250 з прызавым фондам $251 тыс. У 1/16 фіналу яе саперніцай будзе нямецкая спартсменка Настасся-Марыяна Шунк, якая знаходзіцца на 146-й пазіцыі.

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 8336 ачкоў;
2. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4326;
3. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4190;
4. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4030;
5. Унс Джабір (Туніс) - 4010;
6. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3267;
7. Джэсіка Пегула (ЗША) - 3087; 
8. Даніэль Колінз (ЗША) - 3022; 
9. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 2886;
10. Эма Радукану (Вялікабрытанія) - 2717.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 53-е месца (885 ачкоў), Ягор Герасімаў знаходзіцца на 159-й пазіцыі (340).

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 7775;
2. Аляксандр Звераў (Германія) - 6850;
3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 6165;
4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5045;
5. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4890;
6. Карлас Алькарас (Іспанія) - 4845;
7. Новак Джокавіч (Сербія) - 4770;
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 3540;
9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3445;
10. Янік Сінер (Італія) - 3185.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі