Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Jun 2022

Беларуска Арына Сабаленка вярнулася ў топ-5 рэйтынгу WTA

Беларуска Арына Сабаленка вярнулася ў топ-5 рэйтынгу WTA

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка вярнулася ў першую пяцёрку рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні лепшая беларуская тэнісістка займала 6-е месца, а пасля выхаду ў фінал турніру ў Нідэрландах узнялася на адну пазіцыю, набраўшы 4145 ачкоў. Вікторыя Азаранка засталася на 19-м радку (2330 ачкі), Аляксандра Сасновіч займае 38-е месца (1341). На гэтым тыдні Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч выступяць на спаборніцтвах у Берліне.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 8631 ачко;

2. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4511;

3. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4245;

4. Унс Джабір (Туніс) - 4150;

5. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4145;

6. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4075;

7. Караліна Плішкава (Чэхія) - 3678;

8. Джэсіка Пегула (ЗША) - 3255;

9. Даніэль Колінз (ЗША) - 3255;

10. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 3060.

Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) узначаліў расіянін Данііл Мядзведзеў, другім стаў прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў, а былы лідар серб Новак Джокавіч апусціўся на трэцюю пазіцыю. Лепшы з беларусаў Ілья Івашка, які дабраўся да чвэрцьфіналу турніру, падняўся з 49-га на 42-е месца (1060). Сёння ён стартуе на турніры ў Германіі. Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў знаходзіцца на 144-м радку (427).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 7950;

2. Аляксандр Звераў (Германія) - 7075;

3. Новак Джокавіч (Сербія) - 6770;

4. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 6525;

5. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5050;

6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 4945;

7. Карлас Алькарас (Іспанія) - 4893;

8. Андрэй Рублёў (Расія) - 4125;

9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3895;

10. Матэа Берэціні (Італія) - 3570.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі