У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Жнв 2018

Беларуска Алена Фурман заваявала золата на ЧЕ па акадэмічным веславанні

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Алена Фурман заваявала залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні ў класе лодак лёгкай вагі (не алімпійскі клас), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На вяслярным канале ў Глазга (Шатландыя) беларуска змагла пераадолець дыстанцыю за 7 мін 41,600 сек. Другое месца на кантынентальным першынстве заняла Лаўра Тарантола з Францыі - 7 мін 45,940 сек. Бронзавай прызёркай стала італьянка Клара Гуэра - 7 мін 47,410 сек.

Для Алены Фурман бягучы сезон складваецца паспяхова. Яна фінішавала першай на этапах Кубка свету ў Бялградзе і заняла другое месца ў Аўстрыі.

Залатая ўзнагарода Алены Фурман для зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні стала адзінай на чэмпіянаце Еўропы ў Глазга. Каманда падзяліла 8-11 агульнакамандныя месцы з веслярамі Германіі, Харватыі і Расіі. Першае месца заняла зборная Румыніі - 3 залатыя, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску