Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Врс 2014

Беларускі заваявалі сярэбраную ўзнагароду чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў камандным заліку

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі заваявала другую ўзнагароду на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у турэцкім Ізміры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

25 верасня беларускія грацыі Меліціна Станюта, Арына Шарапа і Кацярына Галкіна сталі ўладальніцамі сярэбранай узнагароды ў камандным заліку, набраўшы ў суме 136,073 бала. Залаты медаль чэмпіянату планеты заваявалі расійскія гімнасткі Маргарыта Мамун, Яна Кудраўцава і Аляксандра Салдатава (147,914 бала), а ўкраінская каманда ў складзе Вікторыі Мазур, Ганны Рызатдзінавай і Элеаноры Раманавай паказала трэці рэзультат (135,515).

Першую ўзнагароду сусветнага першынства для беларускіх грацый - бронзу ў практыкаваннях з мячом - раней заваявала лідар зборнай Меліціна Станюта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі