Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Чэр 2024

Беларускі занялі ўвесь п'едэстал Гульняў БРІКС у фінале байдарак-двоек

Беларускі занялі ўвесь п'едэстал Гульняў БРІКС у фінале байдарак-двоек
Фота з архiва

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія байдарачніцы Вольга Худзенка і Марына Літвінчук сталі пераможцамі Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым фінале байдарак-двоек на дыстанцыі 500 метраў прынялі ўдзел дзевяць лодак - пяць з Беларусі, тры з Расіі і адна з Узбекістана. Лідарства ў заездзе адразу захапілі шматразовыя чэмпіёнкі Еўропы і свету Вольга Худзенка і Марына Літвінчук, першую пазіцыю тытулаваныя спартсменкі захавалі да самага фінішу.

Перавага чэмпіёнак над суайчынніцамі Надзеяй Кушнер і Маргарытай Ткачовай, якія сталі другімі, склала больш за тры секунды. Тройку лепшых замкнуў яшчэ адзін беларускі экіпаж Лізавета Вількава - Уладзіслава Скрыганава. Для Худзенка, Літвінчук і Вількавай гэтыя ўзнагароды сталі ўжо другімі ў Казані, напярэдадні нашы байдарачніцы былі прызёрамі ў адзіночцы на 500-метроўцы.

Раней на аналагічнай дыстанцыі ў каноэ-двоек беларускія спартсменкі занялі два прызавыя месцы з трох. Іна Нядзелькіна і Настасся Семянцова сталі ўладальніцамі серабра, а Алена Наздрова і Марыя Папічыч выйгралі бронзу. Для Наздровай і Нядзелькінай гэтыя медалі таксама другія на Гульнях БРІКС, у сераду Алена была першай у каноэ-адзіночцы на 200 метраў, а Іна фінішавала ўслед за ёй.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі