Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Сак 2017

Беларускі велагоншчык Браніслаў Самойлаў выйграў камандную гонку ў Італіі

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі велагоншчык Браніслаў Самойлаў стаў пераможцам каманднай гонкі ў складзе польскай веладружыны CCC Sprandi Polkowice на першым этапе шматдзённай велагонкі Settimana Internazionale Coppi e Bartali ў Італіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў велаклубе "Мінск".

Каманды ў гэтай гонцы былі падзелены на квартэты. Усяго на старт выйшлі 50 чацвёрак. Польская Sprandi, у якую быў уключаны і Браніслаў Самойлаў, прадэманстравала лепшы час на дыстанцыі 13,3 км (14 мін. і 57 сек.), апярэдзіўшы на дзве секунды каманду Team Sky. Французы з Direct Energie ўступілі 13 секунд і занялі трэцяе месца.

Удзел у шматдзённым спаборніцтве прымае таксама кантынентальная каманда велаклуба "Мінск". Першы мінскі квартэт (Аляксандр Галаваш, Сяргей Папок, Яўген Собаль, Эдуард Варганаў) паказаў 24-ы рэзультат - 15 мін. 50 сек., другая чацвёрка (Алег Агіевіч, Станіслаў Бажкоў, Канстанцін Клімянкоў, Раман Раманаў) праехала дыстанцыю з 26-м часам - 15 мін. 52 сек.

Яшчэ адзін беларус Ілья Кашавой (каманда Wilier Triestina) заняў са сваёй чацвёркай 37-е месца.

Пасля першага этапу гонкі, што складаўся з двух паўэтапаў (камандная паасобная гонка прайшла ў другой палавіне дня, а раніцай удзельнікі праехалі групавую гонку 98 км), лепшым з беларусаў у генеральнай класіфікацыі з'яўляецца гоншчык "Мінска" Станіслаў Бажкоў, які займае 50-е месца. Яго адставанне ад лідзіруючага француза Ліліяна Кальмжана з Direct Energie складае 1 мін 05 сек.

Наперадзе ў гоншчыкаў яшчэ тры этапы. Велагонка ў Італіі завершыцца 26 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі