Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Jan 2018

Беларускі турызм упершыню прэзентавалі на выстаўцы ў Нью-Ёрку

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычны патэнцыял Беларусі ўпершыню прэзентавалі на адной з буйнейшых сусветных турвыставак New York Times Travel Show-2018, якая адбылася 26-28 студзеня ў Нью-Ёрку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Міністэрства спорту і турызму і НАТ пры папулярызацыі краіны на выстаўцы зрабілі акцэнт на магчымасцях пяцідзённага бязвізавага ўезду для іншаземцаў - гэта паўплывала і на афармленне нацыянальнага стэнда. У 2017 годзе без візы ў Беларусь прыехалі амаль 80 тыс. чалавек, Злучаныя Штаты Амерыкі ўваходзяць у топ-10 краін па колькасці турыстаў, якія прыехалі па бязвізавым рэжыме.

Гасцям нацыянальнага стэнда расказалі пра беларускую прыроду і культурную спадчыну, а таксама маштабныя спартыўныя спаборніцтвы, якія прыме Беларусь у бліжэйшыя гады, - Еўрагульні-2019 і чэмпіянат свету па хакеі-2021 (будзе праводзіцца на тэрыторыі Беларусі і Латвіі).

New York Times Travel Show - буйны турыстычны кірмаш Паўночнай Амерыкі. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за 100 краін, асноўны акцэнт быў зроблены на медыцынскім і сямейным турызме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі