Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Лют 2023

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка згуляе на турніры ў Даласе

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка згуляе на турніры ў Даласе
Ілья Івашка. Фота з архiва

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прыме ўдзел у турніры катэгорыі АТР-250 у амерыканскім Даласе з прызавым фондам $737,1 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе спаборніцтваў сапернікам беларуса, які займае 74-е месца ў сусветным рэйтынгу, будзе амерыканскі тэнісіст Джэк Сок, у якога 141-я пазіцыя. У выпадку поспеху Ілья Івашка ў 1/8 фіналу згуляе з першым нумарам пасеву восьмай ракеткай свету амерыканцам Тэйларам Фрыцам.

Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (414-ы нумар рэйтынгу АТР) сёння паспрабуе прабіцца ў асноўную сетку турніру Challenger-100 у Вільнюсе з прызавым фондам $118 тыс. Яго сапернікам будзе прадстаўнік Казахстана Бейбіт Жукаеў (304). У першым кваліфікацыйным раўндзе беларус перамог літоўца Томаса Вайзэ (2184) - 6:3, 6:4.

На жаночым турніры WTA-500 у Абу-Дабі з прызавым фондам $780 тыс. беларуска Аляксандра Сасновіч (38) не змагла пераадолець першы кваліфікацыйны бар'ер адзіночнага разраду, уступіўшы ў трохсэтавым паядынку шведцы Мірыям Б'ёрклунд (149) - 3:6, 7:6 (9:7), 5:7. У стартавым матчы парнага разраду Сасновіч і канадская тэнісістка Лейла Фернандэс сустрэнуцца з расійска-кітайскім тандэмам Вера Званарова / Чжаасюань Ян. У 1/8 фіналу парнага разраду спаборніцтваў у аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам $259 тыс. беларуска-кітайскі дуэт Лідзія Марозава / Сін-Юнь Хань згуляе з чэшскім дуэтам Настасся Дзецюк / Мірыям Каладзіева.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі