Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Feb 2022

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Марселі

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Марселі
Фота з сацыяльных сетак

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (49-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшаў у 1/8 фіналу турніру катэгорыі АТР-250 у французскім Марселі з прызавым фондам 545,2 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/16 фіналу беларус абыграў у дзвюх партыях славака Норберта Гомбаша (114) - 7:6 (7:5), 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 44 мінуты. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал сапернікам Ільі Івашкі будзе італьянскі тэнісіст Стэфана Травалья (119).

Сёння на жаночым турніры катэгорыі WTA-500 у Дубаі з прызавым фондам $703 тыс. свае стартавыя сустрэчы прваядуць дзве прадстаўніцы Беларусі. Другая ракетка планеты Арына Сабаленка ў 1/32 фіналу сустрэнецца з украінкай Мартай Касцюк (49), а Вікторыя Азаранка (17) згуляе з расіянкай Веранікай Кудэрметавай (31).

Спаборніцтвы ў Дубаі завершацца 19 лютага, а 20 лютага фінішуе турнір у Марселі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі