Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2023

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка вярнуўся ў топ-100 сусветнага рэйтынгу

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка вярнуўся ў топ-100 сусветнага рэйтынгу
Фота з архiва

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Івашка вярнуўся ў першую сотню рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тыдзень таму Івашка займаў 113-е месца, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал турніру ў мексіканскім Лос-Кабасе падняўся на 13 пазіцый, маючы 607 ачкоў.

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Карлас Алькарас (Іспанія) - 9225;
2. Новак Джокавіч (Сербія) - 8795;
3. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 6360;
4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5090;
5. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4985;
6. Хольгер Рунэ (Данія) - 4825;
7. Андрэй Рублёў (Расія) - 4595;
8. Янік Сінер (Італія) - 3815;
9. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 3605;
10. Фрэнсіс Ціяфа (ЗША) - 3085.

У першай дзясятцы рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) змяненняў не адбылося - па-ранейшаму наперадзе полька Іга Свёнтак, другой ідзе беларуска Арына Сабаленка. На гэтым тыдні яны выступяць на буйным турніры ў канадскім Манрэалі з прызавым фондам $2,7 млн. Там жа згуляе беларуска Вікторыя Азаранка, якая цяпер займае 19-е месца ў сусветным рэйтынгу. Выступіць у Манрэалі і яшчэ адна экс-першая ракетка планеты прадстаўніца Даніі Каралін Вазняцкі, якая не гуляла больш за тры гады. Беларуска Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 77-й пазіцыі сусветнага рэйтынгу.

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 9490 ачкоў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 8845;
3. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 5465;
4. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5395;
5. Унс Джабір (Туніс) - 4846;
6. Каралін Гарсія (Францыя) - 4685;
7. Коры Гаўф (ЗША) - 3390;
8. Петра Квітава (Чэхія) - 3341;
9. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3310;
10. Маркета Вандроўшава (Чэхія) - 3106.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі