Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Jun 2022

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прабіўся ў 1/8 фіналу турніру ў Гале

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прабіўся ў 1/8 фіналу турніру ў Гале

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прабіўся ў другі круг турніру катэгорыі АТР-500 у нямецкім Гале з прызавым фондам 2,1 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе беларус, які займае 42-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграў у трохсэтавым паядынку нямецкага тэнісіста Яна-Ленарда Штруфа, у якога 149-я пазіцыя, - 3:6, 6:3, 7:6 (7:5). Матч прадаўжаўся 2 гадзіны 5 мінут. У 1/8 фіналу Ілья Івашка сустрэнецца з пераможцам матчу паміж першай ракеткай планеты расіянінам Даніілам Мядзведзевым і бельгійцам Давідам Гафенам (39-ы нумар рэйтынгу АТР).  

На жаночым турніры ў Берліне з прызавым фондам 611 тыс. еўра беларуска Аляксандра Сасновіч (38) у 1/16 фіналу абыграла расійскую тэнісістку Настассю Гасанаву (147) - 6:2, 4:6, 6:3. Сёння першай саперніцай пятай ракеткі свету беларускі Арыны Сабаленка будзе яшчэ адна расіянка Вераніка Кудзярметава, якая займае 24-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA. 

У першым раўндзе парнага разраду беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян адолелі іспанска-туніскі дуэт Гарбінье Мугуруса / Унс Джабір - 6:4, 3:6, 13:11.

Турніры на травяных кортах Германіі фінішуюць 19 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі