Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліп 2026

Беларускі сталі другімі ў Лізе нацый па баскетболе 3х3

Беларускі сталі другімі ў Лізе нацый па баскетболе 3х3

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія маладзёжныя каманды завяршылі выступленне ў Лізе нацый ФІБА па баскетболе 3х3 у Малайзіі. Для нашых баскетбалістаў гэта першыя спаборніцтвы пасля вяртання на міжнародную арэну, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках жаночага турніру зборная Беларусі набрала 510 рэйтынгавых ачкоў і заняла другое месца. Пуцёўку на Кубак свету заваявалі японскія баскетбалісткі, у якіх 530 балаў. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Наталлі Ануфрыенка ў складзе беларускай дружыны выступалі Аляксандра Палубок, Яўгенія Бярнацкая, Ілона Кацура, Лізавета Шышлюк, Хрысціна Касцюковіч і Соф'я Лашкевіч.

Мужчынская каманда Беларусі, якую ўзначальвае Раман Гесць, зарабіла 405 ачкоў і заняла чацвёртае месца. Наперадзе зборныя Філіпін (520 ачкоў), Японіі (470) і Новай Зеландыі (430). У складзе беларускай зборнай гулялі Аляксей Балдзін, Арсеній Вяржбіцкі, Давід Мукетэ, Віталь Дучко, Павел Рабушка і Іван Літарны.

Турнір у малайзійскім горадзе Петалінг-Джая стаў кваліфікацыйным этапам да Кубка свету сярод маладзёжных каманд (U-23).

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі