У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Снж 2017

Беларускі шпажыст Дзяніс Паўлоўскі заняў 1-е месца на маладзёжным этапе КЕ ў Аўстрыі

Дзяніс Паўлоўскі (другі справа). Фота Беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі шпажыст Дзяніс Паўлоўскі заняў першае месца на маладзёжным этапе (U-23) Кубка Еўропы па фехтаванні ў аўстрыйскім Мёдлінгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На папярэдняй стадыі беларус атрымаў пяць перамог. Удала для Дзяніса Паўлоўскага склаўся і раўнд плэй-оф: ён быў мацнейшы за аўстрыйца Леанарда Дэла Петра, славака Алекса Дудуча, італьянца Казіма Марціні, расіяніна Данііла Волкава і прадстаўніка Нідэрландаў Трыстана Тулена. У фінале беларус упэўнена адолеў Роберта Шымера з Германіі - 15:6.

Для беларускай школы фехтавання гэта другі залаты медаль на КЕ за кароткі час. Раней у спаборніцтве шаблістак на этапе Кубка Еўропы да 23 гадоў у нямецкім Мюнхене поспех святкавала беларуска Паліна Каспяровіч.

На этапе Кубка Еўропы сярод моладзі ў Мёдлінгу сабраліся 274 атлеты з 24 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс