Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Лют 2017

Беларускі пісьменнік Валерый Кастручын удастоены міжнароднай прэміі імя В.Біянкі

21 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускі пісьменнік, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей Валерый Кастручын удастоены міжнароднай літаратурнай прэміі імя В.Біянкі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 21 лютага ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе дыпламатычнай місіі.

Міжнародная літаратурная прэмія імя В.Біaянкі заснавана па беларуска-расійскім праекце бібліятэк Мінска і Масквы "Пад белымі крыламі" з мэтай папулярызацыі сярод дзяцей і юнацтва літаратуры пра прыроду, жывёл і экалогію, а таксама з мэтай падтрымкі выданняў і аўтараў, якія пішуць на гэту тэматыку, і бібліятэк, што займаюцца экалагічнымі праграмамі.

Усяго на прэмію было прадстаўлена больш за 500 работ з розных рэгіёнаў Расіі і сямі дзяржаў. Былі вызначаны 10 лаўрэатаў і 15 ганаровых дыпламантаў.

Адкрываючы цырымонію, кіраўнік Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Сяргей Шарамецьеў адзначыў, што гэты праект не толькі накіраваны на выхаванне ў людзей любові і беражлівага стаўлення да навакольнага свету, а таксама з'яўляецца пляцоўкай для развіцця супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі культуры Беларусі і Расіі.

На цырымоніі прысутнічалі заснавальнікі прэміі, члены журы конкурсу, вучоныя і падарожнікі, пісьменнікі і дзеячы культуры, прадстаўнікі беларускай дыяспары. У іх ліку - унук Віталя Біянкі член Савета па адукацыі Санкт-Пецярбургскага саюза вучоных Аляксандр Біянкі, вучоны-заолаг, тэлевядучы і падарожнік Мікалай Драздоў, намеснік міністра культуры Маскоўскай вобласці Інга Маркоўкіна, намеснік старшыні федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" Аляксандр Скрыпель, пісьменнікі Алег Трушын, Вольга Плотнікава і іншыя літаратары і грамадскія дзеячы з Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі