3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Аляксандра Пятрова і Кацярына Іванова сталі прызёрамі чэмпіянату Еўропы сярод моладзі ў стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у кваліфікацыі ў Францыі прынялі 44 дзяўчыны, Кацярына Іванова прайшла ў фінальную васьмёрку з другім вынікам, Аляксандра Пятрова была чацвёртай. У фінале Пятрова набрала 32 балы і стала чэмпіёнкай Еўропы сярод моладзі, апярэдзіўшы немку Айлін Пітшке на 4 ачкі. Іванова зрабілы 24 дакладныя выстралы і ўзяла бронзавы медаль.
Раней у гэтым годзе Пятрова заваявала два сярэбраныя медалі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі ў 10-метровым ціры, год таму Аляксандра была трэцяй на дарослым кантынентальным форуме, а таксама выступіла на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Яшчэ адна беларуска Паліна Касценка замкнула дзясятку лепшых у кваліфікацыі, да пападання ў фінал не хапіла аднаго ачка. Пераможца нядаўняга юнацкага алімпійскага фестывалю Аліна Несцяровіч стала 13-й. Раней на чэмпіянаце Еўропы ў Францыі ў дзясятку лепшых у стральбе з вінтоўкі ў маладзёжным заліку трапілі нашы Дар'я Чупрыс і Ніколь Курылёнак.