Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Снж 2020

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы
Фота з архiва

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы. Адпаведны ўказ падпісаў 9 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Навучальная ўстанова ўдастоена ўзнагароды за значны ўклад у развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, укараненне новых сучасных тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта.

Як паведамлялася, 7 снежня Прэзідэнт падпісаў дэкрэт, якім устаноўлена магчымасць заахвочвання дзяржаўнымі ўзнагародамі арганізацый і калектываў іх работнікаў, а таксама воінскіх часцей і фарміраванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі