У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
У Новы год – за новымі ўражаннямі: ідэі для зімовых канікулаў у Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліс 2016

Беларускі музтэатр прадставіць сваю версію знакамітага балета "Лебядзінае возера"

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны музычны тэатр прадставіць прэм'еру знакамітага балета "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага 17 і 18 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

З'яўленне ў афішы любога музычнага тэатра шэдэўра сусветнай класічнай харэаграфіі - балета "Лебядзінае возера" - заўсёды падзея. Пастаноўка гэтага спектакля нязменна сведчыць аб дасягненні балетнай трупай новага прафесійнага ўзроўню. Трупа класічнага балета Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра рыхтуе сваю версію знакамітага балета.

У адрозненне ад стандартных, чатырохактовых спектакляў, пастаноўка Музычнага тэатра будзе складацца з двух актаў і чатырох карцін, па дзве карціны ў кожным акце. У аснову харэаграфіі другой і чацвёртай карцін - "азёрна-лебядзіных" - пакладзена класічная рэдакцыя Петыпа-Іванова. Першая ж і трэцяя карціны балета будуць выконвацца ў рэдакцыі балетмайстра-пастаноўшчыка, галоўнага балетмайстра тэатра народнай артысткі Беларусі Кацярыны Фадзеевай.

Як адзначыла Кацярына Фадзеева, значную дапамогу пры стварэнні спектакля аказалі заслужаны артыст Беларусі Веньямін Захараў (у якасці педагога-рэпетытара) і заслужаная артыстка Расіі Ніна Дзьячэнка (у якасці пастаноўшчыка польскага, венгерскага і іспанскага танцаў). Некаторая ж карэкціроўка харэаграфічнага матэрыялу абумоўлена магчымасцямі маладога харэаграфічнага калектыву, які яшчэ толькі складваецца.

Музычны кіраўнік і дырыжор-пастаноўшчык - лаўрэат міжнароднага конкурсу Юрый Галяс, дырыжор - Марына Траццякова, мастак-пастаноўшчык - Любоў Сідзельнікава.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску