Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Dec 2015

Беларускі мультфільм "Песня жаўрука" ўзнагароджаны на міжнародным фестывалі "Нуль плюс"

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі мультфільм "Песня жаўрука" ўзнагароджаны на ІІ Міжнародным фестывалі дзіцяча-юнацкага кіно "Нуль плюс", які прайшоў у Цюмені і Табольску (Расія). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Дыплом "За пошукі свайго месца ў свеце" прысуджаны анімацыйнаму фільму Таццяны Кубліцкай. Мультфільм расказвае маленькім гледачам, чаму жаўрукі першымі сустракаюць надыход вясны і адкуль у іх такія звонкія, жыццярадасныя песні.

Усяго ў конкурсную праграму фестывалю ўвайшлі 174 работы з 29 краін, якія, згодна з дэвізам фестывалю, перадаюць вобразы дабра і прыгажосці, садзейнічаюць фарміраванню стваральнага светапогляду дзяцей і маладых людзей, развіццю іх індывідуальнасці, накіраваны на прафесійнае самавызначэнне чалавека, умацаванне каштоўнасцей сям'і, дзяцінства, дружбы.

Раней анімацыйны фільм Таццяны Кубліцкай "Песня жаўрука" быў адзначаны Special Mention на Міжнародным фестывалі анімацыйнага кіно для дзяцей і юнацтва Constantine's Gold Coin у Сербіі, а таксама быў паказаны на Міжнародным кінафестывалі для дзяцей і падлеткаў Kuki Film Festival у Берліне, на XII Біенале анімацыі ў Браціславе (Славакія), іншых рэспубліканскіх і замежных кінафорумах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі