Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Лют 2024

Беларускі Марына Васілеўская і Настасся Лянкова прызнаны прыгоднымі да касмічнага палёту

Беларускі Марына Васілеўская і Настасся Лянкова прызнаны прыгоднымі да касмічнага палёту
Настасся Лянкова і Марына Васілеўская

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыцынская камісія прызнала прыгоднымі да касмічнага палёту па стане здароўя члена асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі прадстаўніцу Беларусі Марыну Васілеўскую і яе дублёра Настассю Лянкову. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дзяржкарпарацыю "Раскосмас".

У Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына адбылося пасяджэнне галоўнай медыцынскай камісіі, на якім былі прааналізаваны даныя медыцынскіх абследаванняў асноўнага і дубліруючага экіпажаў 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі за перыяд перадпалётнай падрыхтоўкі. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя РФ, Міністэрства абароны РФ, Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва, Інстытута медыка-біялагічных праблем РАН, а таксама спецыялісты медыцынскага ўпраўлення ЦПК.

"Па выніках пасяджэння вынесена заключэнне аб прыгоднасці да касмічнага палёту касманаўтаў "Раскосмасу" Алега Навіцкага і Івана Вагнера, удзельніц касмічнага палёту з Рэспублікі Беларусь Марыны Васілеўскай і Настассі Лянковай", - праінфармавалі ў "Раскосмасе".

Запуск карабля "Саюз МС-25" ракетай-носьбітам "Саюз-2.1а" з касмадрома Байканур плануецца 21 сакавіка. У асноўны экіпаж 21-й экспедыцыі наведвання МКС уваходзяць касманаўт "Раскосмасу" Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту з Рэспублікі Беларусь Марына Васілеўская і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан, у дубліруючы - касманаўт "Раскосмасу" Іван Вагнер, удзельніца касмічнага палёту з Рэспублікі Беларусь Настасся Лянкова і астранаўт NASA Дональд Пеціт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі