Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Врс 2018

Беларускі культурны цэнтр адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Казахстана

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі культурны цэнтр адкрыецца ў Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Рэспублікі Казахстан у дні Міжнароднага кангрэса чытання, які пройдзе там 11-12 верасня. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Паводле яе слоў, ініцыятарам стварэння цэнтра стаў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У дар Нацыянальнай бібліятэцы Казахстана будзе перададзена бібліятэчка Саюза пісьменнікаў Беларусі з твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных пісьменнікаў з іх аўтографамі і пажаданнямі.

"У адной з галоўных залаў бібліятэкі - "Мастацтва" - адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі Уладзіслава Цыдзіка "Бачу Беларусь такой", якая сведчыць аб унікальнасці нашай краіны, прываблівае яе выдатнымі мясцінамі, чаруе прыродай і высокай дахоўнасцю", - адзначыла Алена Стэльмах.

Беларускі бард Генадзь Парыкін выканае аўтарскія песні пра Беларусь і Казахстан, з якім звязана значная частка яго жыцця.

На прэзентацыю цэнтра запрошаны прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Казахстане, Беларускага культурнага цэнтра "Радзіма", удзельнікі міжнароднага кангрэса чытання "Культура чытання ў сучасным свеце". Сярод гасцей лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Кадзуа Ісігура, вядомыя сучасныя пісьменнікі Халед Хасейні, Януш Вішнеўскі, Эльчын Сафарлі, Гузель Яхіна, Віктар Пялевін, пісьменнікі і паэты Казахстана. Акрамя таго, у рабоце кангрэса прымуць удзел прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў, Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі, Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, Міжнароднай асацыяцыі карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў электронных бібліятэк і новых інфармацыйных тэхналогій і іншых міжнародных культурных арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі