Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Лют 2018

Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк заняў 22-е месца на алімпійскай дыстанцыі 500 м

19 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк паказаў 22-і рэзультат у алімпійскіх спаборніцтвах на дыстанцыі 500 м на зімовых Гульнях у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Час дэбютанта Алімпіяд - 35,23 сек., а пройгрыш пераможцу - 0,82 сек.

У час сённяшніх спаборніцтваў на спрынтарскай дыстанцыі двойчы быў пабіты алімпійскі рэкорд. Спачатку новае дасягненне галоўных стартаў чатырохгоддзя ўстанавіў прадстаўнік Рэспублікі Карэя Мін К'ю Ча (34,42 сек.). У хуткім часе яго на 0,01 сек. палепшыў лідар гэтага сезона нарвежац Халвард Лорэнцэн (34,41 сек.) Нікому з сапернікаў так і не ўдалося перамясціць скандынава з верхняй прыступкі п'едэстала гонару.

Трэцяе месца заняў кітайскі спартсмен Гаа Цінью (+0,24 сек.), а ўсяго барацьбу за ўзнагароды вялі 36 скараходаў.

Сёння на алімпійскім авале таксама адбыліся жаночыя чвэрцьфінальныя спаборніцтвы ў камандным праследаванні. У паўфінал кваліфікаваліся дружыны Нідэрландаў, Японіі, Канады і ЗША.

Лепшым на гэты час рэзультатам беларускіх канькабежцаў на Гульнях у Пхёнчхане з'яўляецца 7-е месца Марыны Зуевай на дыстанцыі 5000 м. Гэта спартсменка і яе калега па камандзе Таццяна Міхайлава таксама плануюць выступаць у мас-старце. У мужчынскіх алімпійскіх спаборніцтвах па скорасным бегу на каньках Ігнат Галавацюк і Віталь Міхайлаў выйдуць на старт на дыстанцыі 1000 м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі