Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Mar 2015

Беларускі гоншчык Гарахавік выйграў шасэйную аднадзёнку "Кубак Сочы" ў Расіі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік зборнай Беларусі Уладзімір Гарахавік стаў пераможцам міжнароднай аднадзёнкі шасэйнай велагонкі "Кубак Сочы", якая 17 сакавіка адбылася ў алімпійскім парку сталіцы зімовых Гульняў-2014, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы ў групавой гонцы на дыстанцыі 150 км праходзілі ў складаных умовах надвор'я (нізкая тэмпература паветра, дождж, парывісты вецер). Нягледзячы на непагоду, на старт выйшаў 161 гоншчык. У складзе зборнай Беларусі былі заяўлены шэсць спартсменаў. Асобнай камандай выступалі прадстаўнікі кантынентальнай шасэйнай каманды веласіпеднага клуба "Мінск". Для гэтай дружыны старт стаў дэбютным на міжнародным узроўні.

Практычна ўсю дыстанцыю ў адрыве знаходзіліся чатыры спартсмены, сярод якіх быў і вопытны прадстаўнік "Мінска" Аляксандр Кучынскі. Разам з ім у пелатоне ехалі Андрэй Саломеннікаў ("Русвела"), Ігар Кузняцоў (каманда Цюменскай вобласці Расіі) і прадстаўнік зборнай Беларусі Уладзімір Гарахавік. Менавіта гэты квартэт, які ў ходзе гонкі нарошчваў сваю перавагу, у выніку разыграў прызавыя месцы. Развязка адбылася за некалькі соцень метраў да фінішу. Гарахавік зрабіў рывок, які прапусцілі канкурэнты. У выніку маладога гоншчыка яны дагнаць не змаглі. Пераможны час Гарахавіка склаў 3 гадз 47 мін 58 сек. Следам фінішавалі Кузняцоў (2) і Саломеннікаў (3). Аляксандр Кучынскі заняў 4-е месца. Яшчэ адзін гоншчык "Мінска" Канстанцін Клімянкоў фінішаваў 25-м. Не пераадолелі фінішную лінію Васіль Строкаў, Уладзіслаў Дубоўскі, Аляксандр Пясецкі, Дзмітрый Жыгуноў, Канстанцін Будкевіч (усе - зборная Беларусі), а таксама Станіслаў Бажкоў, Андрэй Красільнікаў, Сяргей Папок, Антон Музычкін (усе - "Мінск").

Пераважная большасць удзельнікаў спаборніцтваў таксама да фінішу не дабралася. Змаглі іх завяршыць толькі 29 спартсменаў. Айчынныя велагоншчыкі на "Кубку Сочы" папоўнілі рэйтынг Беларусі, што складаецца Міжнародным саюзам веласіпедыстаў (UCI), адразу на 52 ачкі. Гарахавік павялічыў яго на 40 пунктаў, Кучынскі - на 12. Апошні таксама зарабіў першыя рэйтынгавыя ачкі для каманды "Мінск".

Велагонка "Кубак Сочы" была праведзена ўпершыню ў гісторыі, аднак старты ў расійскім курортным горадзе на гэтым не завяршаюцца. На 18 сакавіка намечана яшчэ адна класічная аднадзённая шасэйная гонка - "Вялікі прыз мэра Сочы" працягласцю 168,6 км. З 19 па 22 сакавіка спартсменам трэба будзе пераадолець чатыры этапы шматдзённай гонкі "Гран-пры Сочы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі